• header.jpg

     Па традыцыі напярэдадні 8 сакавіка выхаванцы ГПД пад кіраўніцтвам Шыпко Н.П., Фянько Г.М., Салодкай К.В., Шалак А.М. падрыхтавалі святочную праграму і наведалі Удзелаўскую БСД, каб падзяліцца цудоўным настроем з тымі, каму адзінока і сумна.

Іх тут чакалі, рыхтаваліся, прымалі шчыра. У многіх бабулек былі слёзы на вачах. Дзеці таксама былі расчулены.

У адрас жанчын, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках, гучалі шчырыя словы віншаванняў, гучалі песні, чыталіся вершы. Для кожнай бабулі былі падрыхтаваны віншавальныя паштоўкі.

Калі развітваліся, было радасна, што зрабілі добрую справу, а разам з тым, сумна. Узнікала пытанне: “Чаму гэтыя людзі адзінокія?”.Вывад напрошваўся сам: “Нельга пра іх забываць. Ім патрэбна наша падтрымка і дапамога”.

Протас А.С., намеснік дырэктара

20180306 114135  20180306 114503

20180306 114839