6 сакавіка сярод дзяўчынак пачатковых класаў адбылася конкурсная праграма “Міс Дзюймовачка”. Раманчук Вольга Іванаўна, настаўніца пачатковых класаў, запрасіла ўсіх гасцей, вучняў, настаўнікаў у вядомую казку “Дзюймовачка”. Але на мерапрыемстве была не адна, а адразу некалькі Дзюймовачак, якія спаборнічалі паміж сабой у розных камандах: “Вясеннія феі” і “Маленькія лэдзі”. Дзяўчынкі адгадвалі загадкі, паказалі сябе, як цудоўныя знаўцы дзіцячых песень, сапраўднымі гаспадынямі. Вельмі цікава прайшоў конкурс “Стань зоркай”, дзе ўдзельніцы паказалі свае прыгожыя сукенкі, прычоскі. Падчас свята дзяўчынак віншавалі хлопчыкі, якія былі сапраўднымі прынцамі - эльфамі.
Шмат прыемных слоў было сказана матулям. Дзеці ўручылі ім падарункі, зробленыя сваімі рукамі, спявалі песні, расказвалі вершы.
Удзельніцы былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.
Дадому ўсе вярталіся з цудоўным настроем.











