• header.jpg

У нашай школе працуе рэсурсны цэнтр “Звычаі і абрады беларусаў”, і напярэдадні Дня роднай мовы вучні 9 класа паказвалі інсцэніроўку знакамітай купалаўскай “Паўлінкі”.

Даўней нашы продкі часта збіраліся на вячоркі, дзе спявалі, танцавалі, ладзілі гульні. Зараз гэты звычай страціўся, таму і вучням, і настаўнікам было цікава не толькі ўспомніць праграмны твор беларускага класіка, але і ўбачыць вучняў у камічных ролях. Цудоўна сыграў Вітко Павел пана Быкоўскага, Раманчук Кацярына – ролю Паўлінкі, Брэхун Расана – Альжбеты, Апяцёнак Раман – Сцяпана, Лопашаў Артур – Пранціся, Апяцёнак Ілона – Агаты. Пастаноўка атрымалася цікавая, вучні змаглі паспрабаваць сябе ў ролі артыстаў.

20180217 094138

 

20180217 094703

IMG 8398