• header.jpg

Што такое вайна? Боль, страты, пакуты.

Ніводная вайна не абыходзіцца без смерці людзей. У 1989 годзе нашы войскі былі выведзены з тэрыторыі Афганістана. Вядома, вярнуліся не ўсе, шмат беларускіх хлопцаў загінула на вайне:больш за 800 радавых, сяржантаў, афіцэраў. У афганістанскіх гарах загінула пяць нашых землякоў, жыхароў Глыбоцкага раёна: Аляксандар Дзяхцяроў, Дзмітрый Батура, Леанід Сандзюк, Аляксандр Чаронка, Раман Мацяюн.

15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У нашай школе адбылося мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню. Вядучымі былі Гуляшка Уладзіслаў і Селязень Іна. Вучні чыталі вершы, давалі кароткія звесткі аб тых падзях. Напрыканцы мерапрыемства памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай цішыні. Спадзяёмся, што гэта не прайшло бясследна.

B5VIOaGRtJg

-Jz8FQ1iOXc

Даніловіч Алена, вучаніца 5 класа