29 студзеня вучні 8-11 класаў былі запрошаны на прафарыентацыйную сустрэчу з курсанткай Магілёўскага інстытута МУС Грабко Алінай.
Госця акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на важнасці выбару прафесіі, бо яна павінна быць для кожнага цікавай, патрабаваць пастаяннага развіцця і ўдасканалення, прыносіла карысць. Як адзначыла госця, усім гэтым крытэрыям адпавядае работа праваахоўнікаў.
Установа адукацыі “Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь” захоўвае і памнажае лепшыя традыцыі ў падрыхтоўцы кадраў, арганізацыі вучэбнай і навукова-даследчай работы, у справе ўдасканалення баявой і фізічнай падрыхтоўкі, правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў.
Грабко Аліна пазнаёміла вучняў з парадкам прыёма ў інстытут, асаблівасцямі афармлення дакументаў, падачы заявы. Таксама прысутным быў паказаны відэафільм аб падрыхтоўцы кадраў, паўсядзённым жыцці курсантаў. Акцэнтавалася ўвага на тым, што ва ўстанове адукацыі будучыя афіцэры не толькі атрымліваюць веды па выбранай прафесіі, але і займаюцца ў спартыўных секцыях, удзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, гуртках па інтарэсах.
Напрыканцы сустрэчы госця адказала на пытанні вучняў, быў зроблены фотаздымак на памяць.
Протас А.С., намеснік дырэктара









