Са святам!
З пачаткам новага навучальнага года.
Першага верасня першы званок паклікаў за парты 96 вучняў нашай установы адукацыі.

Традыцыйна дзень ведаў пачаўся са школьнай лінейкі "А вось і школьны званок...", на якой прысутнічалі старшыня Удзелаўскага сельскага Савета дэпутатаў Карман В.К., дырэктар УП "За Радзіму" Зяновіч Т.Т., ксёндз Вальдэмар. Шаноўныя госці звярнуліся са словамі прывітання да педагогаў, бацькоў, дзяцей.
Асабліва хвалюючым быў дзень для пяці першакласнікаў.

Права ўскласці кветкі да помніка-воінам землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны было дадзена вучням, якія занесены на школьную дошку гонару.
Першы званок далі Дзевятлоўскі Максім, вучань 11 класа, і Губская Таццяна, вучаніца 1 класа.

У добры шлях!









