• header.jpg

Раманчук Кацярына – пераможца ІІІ (абласнога) этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

Адразу пасля канікул у Оршы сабраліся пераможцы раённых алімпіядпа беларускай мове і літаратуры і на працягу тыдня ішла напружаная барацьба за званне лепшых знаўцаў роднага слова. На кожны з этапаў – водгук, комплексная работа, вуснае выказванне – адводзіўся асобны дзень. Да апошняга моманту  ўдзельнікі не ведалі, увайшлі яны ў лік дыпламантаў ці не, інтрыга трымалася да апошняга. У размове Каця адзначыла: “Заданні былі складанымі  і патрабавалі прадуманых грунтоўных адказаў, а перад вусным выказваннем вельмі хвалявалася. Удзел у абласной алімпіядзе дае штуршок для далейшай працы, з’яўляецца азарт. Вельмі важна адсочваць свае вынікі, веды.   Для сябе я зрабіла выснову, што трэба больш чытаць, кожны дзень хоць некалькі хвілін удзяляць рашэнню заданняў павышанай цяжкасці. На наступны год, думаю, набяру большы працэнт”. Трэба сказаць, што Каця набрада 51.9% і атрымала Дыплом ІІІ ступені. Мы яе віншуем, шчыра радуемся і жадаем далейшых перамог, бо перамогі пачынаюцца з роднай мовы!

IMG 8303

Кушнярэвіч Алёна, вучаніца 8 класа