• header.jpg

26 снежня ў 17.00 пачалася конкурсна-забаўляльная праграма  “А ну, Дзед Мароз!”  для вучняў 5-8 класаў, якую падрыхтавалі вучні 8 класа.

Праграму адкрыла Улаховіч Дар’я песняй “Новы год заўсёды як салодкі сон”. Потым выдучыя Селязень Іна і Скурат Вікторыя запрасілі на сцэну Дзедаў Марозаў і Снягурак ад кожнага класа. Для іх былі прапанаваныя цікавыя конкурсы. Дзед Мароз і Снягурка кожнага класа былі ўзнагароджаны ў намінацыях: “Самыя лепшыя  мастакі”, “Самыя вясёлыя Дзед Мароз і Снягурка”, “Прыз сімпатый гледачоў” граматамі і атрымалі памятныя сувеніры. Потым на сцэну выйшлі сапрўдныя Дзед Мароз і Снягурка з навагоднімі віншаваннямі. Яны прадоўжылі свята конкурсамі і карагодамі вакол ёлкі. Завяршылася конкурсная праграма песняй  “Навагоднія цацкі” ў выкананні вучняў 8 класа. Свята прадоўжыла навагодняя дыскатэка.

20171226 171147

20171226 171852

Русін Д.І., класны кіраўнік 8 класа