Новы год – самае любімае і чароўнае свята. Вучні пачатковых класаў з нецярпеннем чакалі яго і старанна рыхтаваліся да сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягурачкай, якія ў гэты раз адбіралі дзяцей у Навагодняе шоу. Якіх толькі талентаў не было на шоу! Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, вадзілі карагоды, інсцэніравалі казкі! Малыя артысты пакарылі ўсіх гледачоў. Не абышлося без гульняў і забаў! У канцы свята Дзед Мароз дзецям уручыў доўгачаканыя падарункі.











