Выхаванцы груп падоўжанага дня рыхтаваліся да дадзенага мерапрыемства загадзя. Развучвалі песні, прыпеўкі, вершы на навагоднюю тэматыку, рэпеціравалі сцэнку па казцы “Рэпка”, выраблялі віншавальныя паштоўкі. Бацькі і выхавальнікі дапамагалі з рэквізітам і касцюмамі.
І вось 21 снежня мы ва ўстанове аховы здароўя “Удзелаўская БСД”, дзе нас з нецярпеннем чакалі не толькі пастаяльцы бальніцы, але і работнікі.
Віншавальная праграма прайшла вельмі хутка. Усе былі задаволены.
Дзеці паабяцалі бабулькам, што гэта не апошняя сустрэча.
Фянько Г.М., выхавальнік ГПД









