Кажуць, што пад Новы год здзяйсняецца ўсе магчымае і немагчымае.
Навучэнцы і педагогі нашай установы адукацыі ў гэтым упэйніліся напярэдадні навагодніх свят, калі былі запрошаны на раённы злёт Дзедаў Марозаў і Снягурачак 20 снежня.
На гэтым цудоўным свяце старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Віктаравіч Морхат уручыў дырэктару школы Шыпко В.Я., вадзіцелю Пачопка К.П. ключы ад новага камфартабельнага аўтобуса. Спецаўтобус створаны па праграме “Школьны аўтобус”, якая рэалізуеццаААТ“МАЗ”і Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь падаручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Распрацоўшчыкамі створаны ўмовы для захавання бяспекі дзяцей, перавозкі школьных ранцаў. Для самых маленькіх прадугледжана дадатковая прыступка. Інжынерамі ўстаноўлены мультымедыйныя сістэмы, каб можна было забавіць дзяцей у дарозе.
Новы школьны аўтобус на 32 пасадачныя месцы дазволіць ажыццявіць падвоз навучэнцаў ва ўстанову адукацыі з самых аддаленых населеных пунктаў, незалежна ад якасці дарожнага пакрыцця, скараціць колькасць рэйсаў.

Протас А.С., намеснік дырэктара









