• header.jpg

19 снежня  вучні 9 – 11 класаў былі запрошаны на прафарыентацыйную сустрэчу з супрацоўнікамі  ПУ “Папраўчая калонія  №13” упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Начальнік рэжымнага аддзела, капітан унутранай службы Стоцік І.М. паведаміў, што ўстанова кожны год праводзіць адбор кандыдатаў для накіравання на паступленне на  крымінальна-папраўчы факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Падрабязна расказаў аб парадку дзеянняў, каб стаць курсантам. 

Нядаўні выпускнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, інспектар рэжымнага аддзела, старшы лейтэнант унутранай службы Чарняўскі Р.М. расказаў пра асаблівасці вучобы на факультэце, магчымасці працаўладкавання.

Напрыканцы сустрэчы былі дадзены адказы на пытанні, якія хвалююць выпускнікоў.

20171219 141725

 

 

20171219 143727

Протас А.С., намеснік дырэктара