• header.jpg

Хто ж з нас не любіць спяваць? Напэўна, усе – прафесіяналы і не – захапляюцца музыкай і напяваюць самі сабе любімыя мелодыі.

У  старшакласнікаў нашай школы была магчымасць праявіць свае вакальныя здольнасці падчас вечара адпачынку “Караоке”. Кожны клас выступаў сваёй групай, якой кіраваў прадзюсар. Ён выбіраў намінацыю, гучалі знаёмыя ноты – і клас ахвотна падбягаў да мікрафона.  Пераможцаў, канечне, вызначыць было цяжка, перамаглі сяброўства і добры настрой. Пасля спеваў была дыскатэка. Вечар прайшоў весела, і за гэта вялікі дзякуй дзевяцікласнікам, арганізатарам вечара.

20171117 191904

Раманчук Кацярына