
Што можа быць лепш адпачынку на прыродзе? Напэўна, нічога. Нам далі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі сапраўдных турыстаў.Чатыры дні і тры ночы, з 28 па 31 ліпеня, мы правялі ў палатачным гарадку вёскі Германавічы, дзе працаваў занальны школьны экалагічны лагер у межах праекта "Малыя рэкі - вялікія праблемы". У першы дзень нас ветліва з усмешкамі сустрэлі арганізатары мерапрыемства. Яны нам паказалі мясцовасць, разведалі пра мэты лагера.
Першы дзень быў складаны, бо было цяжка адаптавацца ў новым, яшчэ нязведаным, асяроддзі. Але ж усё-такі мы справіліся. Дзякуючы падрыхтаванай арганізатарамі праграме, мы лёгка пазнаёміліся з аднагодкамі. Цэлы дзень мы пазнавалі штосьці новае, бо вельмі шмат цікавай інфармацыі для нас прыгатавалі. Пад вечар адбыўся касцёр. Дзеці і дарослыя спявалі песні, гулялі, жартавалі. На гэтым скончыўся наш першы дзень.
Наступныя два дня нас радавалі майстар-класамі. Было вельмі цікава і пазнавальна.Трэба заўважыць, што на другі дзень дзеці і настаўнікі былі раздзелены і займаліся зусім па іншых праграмах. На трэці дзень мы ўжо выйшлі на рэчку, бо трэба было зрабіць пробу вады. Гэта было настолькі цікава і захапляльна, што не толькі дзеці, але і настаўнікі ўвесь дзень абмяркоўвалі гэту тэму. Пад вечар адбылася барбекю-вечарынка. Таксама было вельмі шмат вясёлых галасоў, мы спявалі песні.
На чацвёрты дзень трэба было развітвацца. Адбылася заключная лінейка, на якой былі падведзены вынікі.Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.
Мы вельмі ўдзячны арганізатарам гэтага цудоўнага лагера! Дзякуй вам вялікі!
вучаніцы 9 класа
Касцюкевіч Яна, Кушнярэвіч Кацярына









