• header.jpg

На зямлі нашай роднай спакон вякоў шанавалі бацькоўскую Веру, мацавалі мір, згоду, дружбу, любоў!

Царква Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі-помнік архітэктуры, які спалучае ў сабе рысы аблічча барока і класіцызму. Храм быў пабудаваны ў 1740 годзе з цэглы на месцы драўлянай царквы францысканскага кляштара, якіх сюды запрасіў Мсціслаўскі стараста Язэп Корсак ў 1642 годзе. У 1949 годзекасцёл быў зачынены, у 1988 вернутыкаталіцкай царкве. Галоўную ролю ў аднаўленні парафіі адыграў ксёндз Юзаф Булька.

У 2017 годзе споўнілася 300 год з дня заснавання парафіі ў вёсцы Удзела і 100 год з дня паўстання Рыцарства Беззаганнай Панны Марыі. З гэтай нагоды, 31 кастрычніка ўдзельнікі гуртка Юныя краязнаўцынаведалі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Сустрэў іх гасцінны і добразычлівы айцецВальдэмар, які правёў экскурсію па тэрыторыі касцёла.

Шмат цікавага даведаліся дзеці на гэтай сустрэчы.Яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і станаўлення храма, даведаліся аб місіянерскай дзейнасці манахаў – францысканцаў. На тэрыторыі манастыра размяшчаецца шмат гаспадарчых пабудоў. У адной з іх паказваюць батлейку.У 1858 годзе у Лурдзе, у гроце ля крыніцы, здарылася з'ява Божай Маці дзяўчынцы Бернадзецце. Маці Божая абвясціла сябе «Беззаганным Зачаццем». Аб гэтым эпізодзе распавядае адзін з сюжэтаў батлейкі, які дзеці з вялікім задавальненнем паглядзелі.

Няхай жа гэты храм і ўсе святыні, дзе мы сустракаемся з Богам, вечна стаяць на зямлі!

20171030 114130

20171030 115239

Хайноўскі С.А., настаўнік гісторыі