28 кастрычніка ў нашай школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Прыём у акцябраты".
Рады акцябрат папоўнілі вучні другога класа: Бадун Мікіта, Гаеўскі Мікіта, Развадоўская Наталля, Шымко Кацярына.
Важатыя, вучаніцы 6 класа: Бураўская Валерыя, Улаховіч Дар'я і Салодкая Руслана правялі для дзяцей конкурсную праграму "Гуляць, каб ведаць". Усе іспыты дзеці прайшлі на выдатна.
Пасля таго, як было сказана ўрачыстае абяцанне, дзецям уручылі зорачкі.
На развітанне важатыя пажадалі акцябратам поспехаў у вучобе і быць заўсёды актыўнымі, вясёлымі, стараннымі.
Педагог-арганізатар Гуляшка С.В.










