
У ліпені вучні нашай школы Гуменнік Андрэй і Рыхлёнак Яна пабывалі ў Германіі. Яны сталі ўдзельнікамі праекта па абмене навучэнцаў па тэме “Ніколі не забудзем – догляд і аднаўленне месц, якія звязаны з Другой Сусветнай вайной у акрузе Хільдбургхаўзэн”. Падчас праекта беларускія і нямецкія навучэнцы ўдзельнічалі ў працоўным дэсанце па добраўпарадкаванні помніка савецкім салдатам, наведалі концлагер у Бухенвальдзе. Кожны дзень у Германіі быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі, новымі сустрэчамі і прыемнымі зносінамі з нямецкімі равеснікамі.. У пачатку верасня навучэнцы Дзяржаўнага прафісійна-адукацыйнага цэнтра Хільдбургхаўзэна наведаюць наш раён. З нецярпеннем чакаем сустрэчы!









