• header.jpg

Настаўнік, як Светач, Ікар, Праметэй,

Выводзіць нас з цемры, туды, дзе святлей

І працы цудоўней не знойдзеш у свеце

Яна неацэнная, кошт яе – дзеці…

28 верасня ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы з нагоды Дня настаўніка.

У гэты дзень прайшоўДзеньсамакіравання. Гэта мерапрыемства даломагчымасцьвучняму поўнай меры адчуцьнаколькіняпростаяпрацапедагога. Настаўнікі-дублёры вельмі сур'ёзна і адказна аднесліся да сваіх абавязкаў, рыхтаваліся, пісалі планы сваіх урокаў. Акрамя таго ўсе настаўнікі-дублёры выдатна валодалі не толькі звесткамі, патрэбным для ўрока, але і дадатковым матэрыялам, з якім падзяліліся з вучнямі. Тыя дзеці, якія паспрабавалі сябе ў ролі адміністрацыі школы таксама не адпачывалі. Ім давялося сутыкнуцца з рэальнымі праблемамі, з якімі дырэктар-дублёр і яго памочнікі бліскуча справіліся. Калімыпростыявучні, то не бачым, якуюкаласальнуюпрацувядуцьнастаўнікі і адміністрацыя школы.

Дзень самакіравання ўжо некалькі гадоў запар дае магчымасць вучням усвядоміць усю адказнасць дарослага жыцця, а можа нават каму дапаможа выбраць будучую прафесію.

Чакаў настаўнікаў і сюрпрыз, падрыхтаваны вучнямі, - флэшмоб і святочная газета. А потым настаўнікі мелі магчымасць паўдзельнічаць у  гульнявой праграме “Шчаслівы выпадак”.

20170928 120410

 

20170928 131651

 

20170928 135641

 

20170928 140152

Раманчук Сняжана, настаўнік-дублёр