15 вераснява ўстанове адукацыі адбыўся першы ў бягучым навучальным годзе агульнашкольны бацькоўскі сход.
Падчас сустрэчы ішла зацікаўленая размова аб надзённых праблемах школьнага жыцця, былі абраны прадстаўнікі ў Савет установы адукацыі, Папячыцельскі савет.
На бацькоўскі сход былі запрошаны педагог-псіхолаг ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна” Зяваліч Т.А., спецыяліст па маркетынгу раённага вузла сувязі Салодкі В.П.
Салодкі Вадзім Пятровіч, спецыяліст маркетынгу раённага вузла электрасувязі пазнаёміў прысутных з новай паслугай Белтэлекома “Разумны дом”. А таксама параіў скарыстаць наступную паслугу “Бацькоўскі кантроль”, якая дазваляе абараніць дзяцей ад жорсткасці, прапаганды алкаголю і наркотыкаў у сетцы інтэрнэт, абмяжоўвае доступ дзяцей да сацыяльных сетак, пазбаўляе ад непрыемных эмоцый пры рабоце у сетцы інтэрнэт.
Зяваліч Т.А., педагог-псіхолаг ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна” нагадала прысутным асаблівасці падлеткавага ўзросту, інфармавала законных прадстаўнікоў пра небяспечныя групы ў сацыяльных сетках. Пазнаёміла прысутных з псіхалагічнымі асаблівасцямі дзяцей, якія схільны да залежнасці. Дала карысныя парады бацькам.
Заклікала бацькоў цікавіцца справамі сваіх дзяцей, ведаць іх сяброў.
Атрымалася цікавая і карысная размова.
Законныя прадстаўнікі мелі магчымасць сустрэцца з класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі-прадметнікамі.



Протас А.С., намеснік дырэктара









