• header.jpg

Для дзяцей і дарослых Дзень ведаў – гэта незвычайны час, час надзей і пачатак новага, важнага навучальнага  года. У 2017-2018 навучальным годзе  ўстанова адукацыі прыняла вучняў, якія пражываюць у населенных пунктах Узрэчскага сельскага савета.

Традыцыйна ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка “А нас з табой ужо чакае школа”. На свяце было шматлюдна: вучні, настаўнікі, бацькі, госці. Сярод гасцей начальнік землеўпарадкавальнай  службы Глыбоцкага раённага  выканаўчага камітэта Бабкевіч Л.А., старшыні Удзелаўскага і Узрэчскага сельскіх выканаўчых камітэтаў Карман В.К., Дашкевіч П.Э., дэпутат Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар СУП “За Радзіму” Зяновіч Т.Т., айцец Вальдэмар.

Першага верасня – доўгачаканы дзень для сямі шасцігодак, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Іх віталі вучні 11 класа, першая настаўніца Рыхлёнак Т.Ф., ад імя бацькоў Дылевіч Ю.С..

Хваляваліся ў першавераснёўскі дзень малады педагог Кушнярэвіч Г.К. і вопытны, мудры настаўнік Брэхун В.М., якая адпраўлялася на заслужаны адпачынак. Са словамі віншавання і падзякі да іх звярнулася старшыня прафкама Лось Т.У..

Дырэктар мясцовай гаспадаркі Зяновіч Т.Т. павіншаваў педагагічны калектыў са святам, выказаў падзяку за аказанне дапамогі. А таксама ўручыў сертыфікат  і грашовыя прэміі вучням, якія прымалі ўдзел у сельскагаспадарчых работах.

Айцец Вальдэмар далучыўся да слоў віншавання і блаславіў удзельнікаў мерапрыемства.

Першы званок далі  адзінаццацікласніца Сурвіла Кацярына  і першакласнік Сырапятка Мікалай.

Потым вучні адправіліся на першы ўрок “Беларусь – мая Айчына”.

IMG 7942

 

IMG 7874

IMG 7886

 

IMG 7960

IMG 7858

 

IMG 7899

IMG 7922

IMG 7954

Протас А.С., намеснік дырэктара