• header.jpg

 

IMG 20120207 073050

 

Першае ўпамінанне пра вёску Мосар у архіўных дакументах датуецца 9 мая 1514 года. Вёска славіцца багатай гісторыяй, помнікам архітэктуры касцёлам Святой Ганны (пабудаваны ў 1792г.), непаўторнай прыгажосцю прыкасцёльнай тэрыторыі, і яшчэ Мосар – зона цвярозасці.

Напачатку летніх канікулаў вучні 5 класа і члены гуртка “Юны журналіст” пад кіраўніцтвам Алены Францаўны Грышанковіч вырашылі здзейсніць падарожжа ў вёску, якую ведаюць як беларусы, так і замежныя госці.

IMG 20120207 075220

 

З самай раніцы, узяўшы гітару, мы рушылі ў бок Мосара. Надвор’е спрыяла, ісці было лёгка і весела. На прывалах гучалі песні, добры настрой суправаджаў нас на працягу ўсяго падарожжа. Перад вёскай звярнулі да гары, на якой устаноўлены самы высокі каталіцкі крыж (19,5 метраў), затым па крыжовай дарозе накіраваліся да крыніц са святой вадой і касцёла. Там сустрэліся з краязнаўцам Брэхун Ліліяй Рышардаўнай, якая распавяла нам гісторыю вёскі і касцёла.

IMG 20120207 110616

Цікавае пазнавальнае падарожжа да мосарскай святыні запомніцца надоўга.