У канцы мая ўдзельнікі гуртка "Юныя экскурсаводы" арганізавалі паход па маршруту в. Мосар - воз. Царкавішча.
У час паходу вучні даследвалі месцы былой панскай сядзібы і ўніяцкай царквы, што размяшчаліся каля возера. Гурткоўцам пашанцавала знайсці рэшткі глінянага, фарфуровага і шклянога посуду і іншых цікавых рэчаў. Магчыма гэтыя знаходкі падштурхнуць вучняў да новага даследвання.











