У пачатку канікул нашы вучні – васьмікласнікі Апяцёнак Ілона, Раманчук Кацярына, Шымко Вольга, Вітко Павел, Барысаў Віталій, Кожух Сняжана, дзевяцікласнік Мурзіч Мікіта – і тры навучэнкі глыбоцкай школы №3 адправіліся ў велапаход Удзела – Мосар – Парыж – Удзела.
Гэта іх першае падарожжа на веласіпедах, дзе трэба было прайсці выпрабаванне на вытрымку. Мы праязджалі праз прыгожы Мосар, маляўнічае возера Царкавішча, знакаміты куточак Пастаўшчыны – вёску Парыж. Там мы адпачывалі каля башні і былі здзіўленыя чысцінёй, парадкам і цішынёй. Уражанні ад падарожжа самыя прыемныя, мы вельмі задаволеныя.





Апяцёнак Ілона









