Нарэшце дачакаліся канікул – часу дзіцячага адпачынку і сапраўднай радасці. А пачаліся яны з цудоўнага раённага мерапрыемства, прысвечанага Дню аховы дзяцінства.
1 чэрвеня 20 вучняў нашай школы разам з педагогам-арганізатарам Брэхун В.М., педагогам сацыяльным Галуза Р.Р. паўдзельнічалі ў сапраўдным свяце для дзяцей.
У раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт. Яркая, цікавая праграма не пакінула абыякавым нікога з гледачоў. Гучныя апладысменты пасля кожнага нумара – таму падцвярджэнне.
Пасля канцэрта можна было наведаць майстар-класы кіраўнікоў гурткоў з УА «Цэнтр дзяцей і моладзі».
Мы скарысталі момант, што знаходзіліся ў г. Глубокае, і наведалі дзіцячую пляцоўку «Брыганціна», на якой павесяліся ад душы.
Няхай лета будзе незабыўным! Добрага вам адпачынку, паважаныя настаўнікі і дарагія вучні.










