• header.jpg

Апошні званок - гэта свята, якое азначае сабой заканчэнне школьнага жыцця. Апошні званок - гэта пачатак новага этапу ў жыцці кожнага выпускніка, гэта развітанне з дзяцінствам і ўступленне ў дарослае жыццё.

На ўрачыстую лінейку завіталі старшыня РК ГА БРСМ Эла Мікалаеўна Ждановіч, намеснік дырэктара СУП “За Радзіму” па сацыяльных пытаннях Святлана Чаславаўна Раманчук, айцец Яраслаў, бацькі, аднавяскоўцы.

Апошні школьны званок прагучаў для 13 вучняў 11 класа і 8 вучняў 9 класа. У іх адрас гучалі цёплыя словы падзякі, шчырыя пажаданні поспехаў пры здачы школьных экзаменаў і ЦТ не толькі ад гасцей, але і ад першых настаўнікаў, класнага кіраўніка, бацькоў, першакласнікаў, вучняў 10 класа.

IMG 7683

 

IMG 7738

 На свяце былі і падарункі для ўстановы адукацыі ад мясцовай гаспадаркі, для выпускнікоў 11 класа Пятрага Я., Бароўскага А. ад РК ГА БРСМ. Вучням 8 класа ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны членскія білеты. Першакласнікі атрымалі футбольныя мячы.

IMG 7691

IMG 7716

Ад імя выпускнікоў словы падзякі настаўнікам, бацькам, сябрам выказала Касцюкевіч Яна.

На свяце быў і сюрпрыз: выпускнікі падрыхтавалі танец.

IMG 7763

Апошні школьны званок далі першакласніца Лось Лізавета і выпускнік Бароўскі Арцём.

IMG 7775

Пакідалі выпускнікі ўрачыстую лінейку ў суправаджэнні самых блізкіх людзей – бацькоў.

IMG 7778

Протас А.С., намеснік дырэктара