Дзень 25 мая стаў адметным і незвычайным у жыцці першакласнікаў. Дзеці адзначалі свята “Бывай, Буквар!”.
Вучні перагарнулі апошнюю старонку першага падручніка. Увесь навучальны год быў найлепшым сябрам. Ён навучыў іх чытаць, адкрыў вялікі свет друкаванага слова. На свяце вучні парадавалі гасцей вершамі, песнямі, уменнем выконваць розныя заданні.
Дзеці атрымалі шмат уражанняў, былі вельмі задаволеныя.
Дзякуй табе, Буквар!
Раманчук Вольга Іванаўна,
настаўнік пачатковых класаў









