• header.jpg

Сярэдзіна мая нарэшце ўзрадавала нас цёплым надвор’ем, пагэтаму мы з прыўзнятым настроем адправіліся ў турыстычную паездку ў старажытны горад Нясвіж і ў Мірскі замак.                           

                                       

   Яркае сонца, якое ззяла над Нясвіжам, нібы дапамагала нам раскрываць таямніцы гэтых непаўторных месцаў. Замак, стары парк, касцёл. На гэтым кавалку зямлі сканцэнтравана столькі гісторыі, столькі людскіх лёсаў, што сюды цягне зноў і зноў, каб акунуцца ўтой незнаёмы і загадкавы час.Знаёмства з Нясвіжам мы пачалі з непаўторнай прыгажосці касцёла Божага Цела. Будынак касцёла, будаўніцтва якога закончылася ў 1593 годзе, практычна не змяніўся за чатыраста гадоў свайго існавання. Храм не перабудоўвалі, толькі час ад часу рамантавалі. Сёння ён праслаўляе талент італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні, які перанёс мастацтва барока на нясвіжскую зямлю, і вялікую працу простых беларускіх каменшчыкаў.                                                                                                           Далей нас чакалі Нясвіжскі замак і парк з дэкаратыўнымі азёрамі і  цяністымі алеямі – самы прыгожы полацава-паркавы ансамбдь Беларусі. Інтэр'еры Нясвіжскага замка ўражваюць сваёй прыгажосцю і раскошай. Усяго ў замку было каля трохсот гасцінных пакояў і дванаццаць вялікіх парадных залаў. Асабліва багата былі ўпрыгожаны галерэя і 12 парадных залаў, кожная з якіх мела непаўторны мастацкі вобраз і сваю назву: Залатая, Каралеўская, Гетманская, Мармуровая, Зорная, Рыцарская, Паляўнічая і інш. Кожны, хто прайшоў праз шыкоўныя  парадныя залы пакідае замак зачараваны. Апісаць усё яго хараство немагчыма! У замку трэба пабываць. Унікальныя роспісы, мэбля, карціны дыхаюць гісторыяй, якую мы ўсе можам адчуць і пабачыць. Нясвіжскі замак настолькі ўнікальны, што занесены ў спіс сусветнай спадчыны, бо ўяўляе каштоўнасць для ўсяго чалавецтва.       Мы пакідалі Нясвіж, каб пабачыць адзін з галоўных сімвалаў Беларусі – Мірскі замак. Гэты замак бясспрэчна заслужыў такую пашану. Мы ўпэўніліся, што ў выхадныя дні сюды прыязджаюць турысты як з усіх куткоў Беларусі, так і з розных краін. Гісторыя замка цікавая і драматычная, як і гісторыя ўсёй беларускай зямлі.  За пяць стагоддзяў, што каля ракі  Міранкі ўзвышаюцца магутныя муры Мірскага замка, адбылося шмат падзей. Гэта быў першы прыватны зымак у Вялікім княстве Літоўскім. Пачынаў яго ўзводзіць Юры Ільініч. Пасля Ільінічаў  амаль дзвесце пяцьдзясят гадоў ім валодалі  Радзівілы. Многія з прадстаўнікоў гэтых родаў упрыгожвалі і ўдасканальвалі замак, робячы яго ўнікальным і непаўторным. Тут можна сустрэць архітэктурныя стылі розных эпох. У дзевятнадцатым стагоддзі замак перайшоў у валоданне Вітгенштэйнаў, пасля – Святаполк-Мірскіх. Імёны многіх знакамітых асоб гучаць тут і сёння. Замак перажыў некалькі войнаў, пасля якіх яго даводзілася адбудоўваць. Сёння Мірскі замак дапамагае нам уявіць, што сабой прадстаўляе беларуская культура, гісторыя, дойлідства.

DSCN1795

DSCN1812

 

DSCN1899

Кіраўнік гуртка “Юныя экскурсаводы” Л.Р.Брэхун