• header.jpg

18 мая ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі і захавання здароўя дзяцейу летні перыяд 2017 года.

Нягледзячы на тое, што ў вяскоўцаў зараз гарачая пара, на сходзе было шматлюдна.

На сход былі запрошаны начальнік РАУС Глыбоцкага райвыканкама Васюковіч В.І., выконваючы абавязкі аддзела ДАІ Глыбоцкага райвыканкама Заяц Ю.В., старшы інспектар інспекцыі надзору і прафілактыкі Глыбоцкага РАНС  Ермаковіч Р.У., медыцынская сястра Глыбоцкай ЦБ Будзько Ю.І.

У сваім выступленні Васюковіч В.І. акцэнтаваў ўвагу бацькоў на іх адказнасці за жыццё і здароўе дзяцей, папярэдзіў аб крымінальнай адказнасці за пакіданне дзяцей без прыгляду, напомніў аб адказнасці за знаходжанне дзяцей у вячэрні час за межамі дома. Адзначыў: на колькі важна, каб бацькі ведалі, чым іх дзеці займаюцца ў вольны час. Папярэдзіў аб бяспецы ў інтэрнэце.

Заяц Ю.В. падрабязна растлумачыў правілы дарожнага руху для веласіпедыстаў, патрабаванні да перавозкі дзяцей легкавым транспартам.

Ермаковіча Р. У. пазнаёміў прысутных з аператыўнай зводкай па вобласці і раёне. Засяродзіў увагу на правілах карыстання электрычнымі прыборамі, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, захаванні правіл пажарнай бяспекі, своечасовым рамонце пячнога ацяплення, утрыманні прыдамавых тэрыторый у парадку. Асаблівую ўвагу надаў правілам паводзін на вадаёмах.

Медыцынскі работнік расказаў у сваім выступленні аб прафілактыцы кішэчных захворванняў, аб дзеяннях пры укусе пчол, змей, пры сонечным апёку і інш.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Протас А.С. адзначыла, што важным накірункам работы па захаванні бяспекі і здароўя непаўналетніх адміністрацыя і педагагічны калектыў установы адукацыі лічаць арганізацыю занятасці дзяцей у летні перыяд. Пазнаёміла прысутных з графікам работы ўстановы ў летні перыяд. Інфармавала бацькоў аб магчымасцях аздараўлення дзяцей не толькі ў школе (аздараўленчы лагер, лагер працы і адпачынку), але і па-за межамі школы (лагер пры касцёле, лагер в. Івесь, лагер “Ізумрудны” і інш.).

Потым законныя прадстаўнікі мелі магчымасць сустрэцца з класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі-прадметнікамі.

20170518 153619

 

20170518 153640