
31 мая празвінеў апошні школьны званок для 17 выпускнікоў ДУА "Удзелаўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Глыбоцкага раёна". Яны былі галоўнымі віноўнікамі свята. Да іх звярнуўся дырэктар установы адукацыі Шыпко Валянцін Яўгенавіч, дырэктар СУП "За Радзіму" Зяновіч Тадэвуш Тадэвушавіч, ксёндз Яраслаў, першая настаўніца Сабыніч Наталля Васільеўна, класны кіраўнік Русін Дзмітрый Іванавіч, а таксама першакласнікі.

Ад імя бацькоў словы-пажаданні выказаў Гіро Валерый Аляксандравіч. Ва ўрачыстай атмасферы з вуснаў выпускнікоў прагучалі словы падзякі настаўнікам, бацькам. Аб тым, якія ўспаміны пакінуць школьныя гады ў памяці кожнага выпускніка, расказаў Русін Алег, пераможца Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.
Права даць апошні школьны званок было дадзена Сурвілу Віталю і вучаніцы 1 класа Вітко Ілоне.

А зараз нашых выпускнікоў чакаюць выпускныя экзамены.









