У суботу, 8 красавіка, прайшло мерапрыемства,прысвечанае вялікаму святу --Вялікадню. Дзявяты клас вельмі прыгожа і цікава расказаў нам пра святкаванне нашымі продкамі гэтага дня.
Сімвалам Велікоднага дня з'яўляецца яйка. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе жыццё, перамогу жыцця над смерцю, а яго чырвоны колер нагадвае аб крыві Хрыста, якая была праліта дзеля выратавання людзей.
Ёсць яшчэ адзін цікавы абрад.Ён звязаны з валачобнікамі-- велікоднымі спевакамі, якія хадзілі па вёсках на другі, трэці дзень Вялікадня. Яны абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы і перад кожнай хатай спявалі, жаділі ім плённай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывёлы. У адказ гаспадары дзякавалі валачобнікам і давалі ім дарункі-- "валачобнае".
І гульні на Вялікдзень асаблівыя: біццё яек, качанне яек. У нашай школе таксама вучні паспаборнічалі ў спрыце: качалі яйкі, спрабавалі з завязанымі вачамі папасці па яйку.
Мерапрыемства было цікавым і карысным.
Лапкоўская Настасся









