З вялікім нецярпеннем мы чакалі вясенніх канікул. Для нас яны апошнія.
Парадаваў нас першы. Мы сталі ўдзельнікамі раённага праекта ” Час на мару”, чарговы этап якога праходзіў на базе фермы”Удзела”. Шэсць вучняў нашай школы (Бароўскі Арцём, Багіраў Мікіта, Раманчук Уладзіслаў (11кл.), Андрэеў Навум, Мурзіч Мікіта, Кулік Сяргей (9кл.) былі “легіянерамі” і ўзначальвалі каманды школ горада Глыбокае, якія былі асноўнымі ўдзельнікамі праекта.
Спачатку адбылася сустрэча са спецыялістамі гаспадаркі, якія расказалі пра ферму і людзей, якія тут працуюць. Затым удзельнікі прыняліся за працу.Асноўным мерапрыемствам конкурсу была дойка кароў. Таму з кожнай каманды было вылучана па пяць чалавек, якіх замацавалі за даяркамі. Падчас дзённай дойкі яны вучыліся гэтай справе. Сам жа конкурс адбыўся падчас вячэрняй дойкі. Канкурсантаў ацэньвала строгае журы ў наступным складзе: Шымко Ж.Г – галоўны заатэхнік, Шымко А.У – загадчыца фермы, Раманчук Л.В.- заатэхнік. Балы выстаўлялі таксама і даяркі. Старанна працавалі ўдзельнікі праекта на чыстцы клетак, дзе стаяць цяляты. Дзяўчынкі паілі малых цялят.
У другой палове дня адбылася спартландыя паміж зборнай камандай удзельнікаў праекта і камандай старшакласнікаў нашай школы. Перамога дасталася гаспадарам.
Быць удзельнікамі праекта нам вельмі спадабалася. Мы паспелі пасябраваць з вучнямі школ горада Глыбокае, абмяняцца думкамі і уражаннямі ад праекта.
Багіраў Мікіта і Раманчук Уладзіслаў, вучні 11класа









