21 сакавіка ва ўстанове адукацыі адбыўся сход законных прадстаўнікоў вучняў 5 – 11 класаў. На абмеркаванне было вынесена пытанне “Праблема гульнявой залежнасці падлеткаў”.
Перад прысутнымі выступіў педагог-псіхолаг ДУА “СШ №1 г. Глыбокае” Сняжана Мікалаеўна Міхайлоўская.
Салодкі Вадзім Пятровіч, спецыяліст маркетынгу раённага вузла электрасувязі, пазнаёміў прысутных з паслугай “Бацькоўскі кантроль”, якая дазваляе абараніць дзяцей ад жорсткасці, прапаганды алкаголю і наркотыкаў у сетцы інтэрнэт, абмяжоўвае доступ дзяцей да сацыяльных сетак, пазбаўляе ад непрыемных эмоцый пры рабоце.


Інфармацыя была актуальная, патрэбная.
Протас А.С., намеснік дырэктара









