20 сакавіка адбылася сустрэча вучняў пачатковых класаў з зубным доктарам Удзелаўскай БСД Бардоўскай Таццянай Валянцінаўнай.
У гульнявой форме доктар расказала дзецям аб правілах догляду зубоў, карысных і шкодных прадуктах. На практычнай аснове было паказана, як правільна чысціць зубы.
Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі падарункі – дзіцячыя зубныя шчоткі.
Сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнайі карыснай.












