• header.jpg

     У нашай школе 18 сакавіка адбылося мерапрыемства "А колькі б дзе ні вандраваў"... , прысвечанае творчасці Уладзіміра Дубоўкі.

   Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка -- наш зямляк з Пастаўшчыны, чалавек вялікага паэтычнага дару і нялёгкага драматычнага лёсу, аўтар вядомых вершаў ,,О Беларусь, мая шыпшына...", "Родная мова", "Ля Мядзела ёсць возера адно", "Манькавічы", " А колькі б дзе ні вандраваў... " і іншыя.

   У паэтычным слове творцы гучыць любоў да роднай зямлі, да бедарускай мовы. Паэт нястомна паднімаў культуру роднага слова на вышыню прафесійнай дасканаласці. Жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі -- балючая старонка ў кнізе гісторыі Беларусі, дзе ўціск і надзея, роспач і нясхібнасць, іржышча і рунь, малацьба і сяўба... Праз усе выпрабаванні пранёс паэт любоў да свайго роднага, беларускага -- ад гуку матчынай мовы да птушкі і зёлкі.

   На мерапрыемстве гучалі вершы У.Дубоўкі, а вядучыя Лапкоўская Настасся і Лопашаў Артур узнёсла і эмацыянальна расказвалі пра жыццёвы і творчы лёс выдатнага пісьменніка. Напрыканцы мерапрыемства прагучаў заклік   любіць сваю Радзіму, вучыцца дабрыні і чалавечнасці. Вялікі дзякуй за арганізацыю мерапрыемства нашаму бібліятэкару Бароўскай Вользе Генадзьеўне.

IMG 7084

 

IMG 7087

 

IMG 7089

Лапкоўская Настасся