
24 мая ва ўстанове адукацыі традыцыйна прайшла школьная ваенна – патрыятычная гульня “Зарніца”. У ходзе гульні членам каманд неабходна было пераадолець паласу перашкод, паказаць сваё уменне ставіць турыстычную палатку. Чакала ўдзельнікаў і краязнаўчая віктарына, прысвечаная такім важным падзеям ў жыцці нашага раёна, нашай мясцовасці, як 600 – годдзе г. Глыбокае, 500 – годдзе в. Мосар.
Пакуль каманды спаборнічалі, астатнія не толькі хваляваліся за іх, але былі заняты гатаваннем смачнай юшкі.
Перамагла зборная каманда 9 – 10 класаў. Пасля абеду прайшлі спаборніцтвы па валейболе.











