Шашкі—інтэлектуальная гульня, від спорту.
Існуюць розныя тыпы шашак: рускія, англійскія, бразільскія, амерыканскі пул, італьянскія, чэшскія, міжнародныя, іспанскія, канадскія і інш. Яны адрозніваюцца колькасцю шашак і памерамі дошкі (8х8, 10х10, 12х12, 8х10 і інш.).У Беларусі афіцыйныя спаборніцтвы праходзяць па міжнародных шашках і рускіх. Існуе Беларуская Федэрацыя шашак (БФШ), офіс якой знаходзіцца ў Мінску, у будынку Рэспубліканскага Цэнтра Алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках. Шашысты Беларусі – Барыс Прохаравіч Круталевіч, 1-ы майстар спорту Беларусі, Марк Міхайлавіч Шульман, Алена Барысаўна Альтшуль.
У суботу 11 сакавіка ў нашай школе таксама прайшоў шашачны турнір, у якім прымала ўдзел каля 20-ці чалавек. За званне лепшых шашыстаў змагаліся вучні 5-8 класаў. Ва ўпартай барацьбе перамаглі: 1-е месца – Лопашаў Артур, 2-е месца – Кушнярэвіч Алёна, 3-е месца – Шпец Крысціна. Віншуем пераможцаў!


Ждановіч Таццяна









