• header.jpg

11 сакавіка вучні 8 – 11 класаў нашай установы адукацыі мелі магчымасць наведаць Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй.

 

Пад час сустрэчы выкладчыкі пазнаёмілі нас з ліцэем, машынным дваром, інтэрнатам, дзе пражываюць навучэнцы. Расказалі пра спецыяльнасці і кваліфікацыі, якія можна тут набыць.

Цікавымі для нас былі майстар-класы, якія правялі навучэнцы ліцэя, па кладцы сцяны з цэглы і выпечцы кексаў з гарбузоў на перыяд посту.

Экскурсія была карыснай і пазнавальнай.

WP 20170311 11 40 39 Pro

Сурвіла Кацярына, вучаніца 10 класа