• header.jpg

У рамках рэспубліканскай акцыі МНС, прысвечанай Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, ва ўстанову адукацыі 3 сакавіка завіталі начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сіуацыях Завадскі В.У. і курсант Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі Гуляшка А.В..

Пад іх кіраўніцтвам прайшла практычная адпрацоўка плана эвакуацыі. А потым Завадскі В.У. запросіў усіх на прафілактычнае мерапрыемства з дэманстрацыяй відэафільмаў “Школа бяспекі”, “Дзейнічаем па сігнале “Увага ўсім!”. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, дэманстравалі правілы карыстання вогнетушыцелем.

Курсант Гуляшка А.В. пазнаёміў з правіламі паступлення ва  ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі, расказаў пра быт курсантаў. Сустрэча была цікавай і пазнавальнай. Педагагічны калектыў, вучні мелі магчымасць павысіць узровень культуры бяспекі жыццядзейнасці.

IMG 6956

 

 

IMG 6962

 

IMG 6967

 

Протас А.С., намеснік дырэктара