Чакаем вясну, цяпло, зеляніну, спевы птушак, канікулы, а мы чакалі свята, якім праводзяць зіму і сустракаюць вясну – Масленіцы. У чарговую школьную суботу вучні і настаўнікі знаёміліся з гісторыяй яго правядзення, удзельнічалі ў масленічных гульнях. Кульмінацыйным момантам стала спальванне чучала Зімы.Неспрыяльнае надвор’е не перашкодзіла атрымаць зарад станоўчых эмоцый, пагуляць на свежым паветры.
Цяліца Настасся, вучаніца 6 класа









