• header.jpg

18 лютага ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з цікавай жанчынай, членам літаратурнага аб’яднання “Світанак” Шаркаўшчынскага раёна Людмілай Іосіфаўнай Ардынскай.

Настаўніца нашай школы Брэхун Л.Р. паведаміла  пра жыццёвы і творчы шлях нашай зямлячкі. Потым Людміла Іосіфаўна прэзентавала свае паэтычныя зборнікі, чытала вершы пра Глыбоччыну, дзяцінства, каханне, расказвала выпадкі з жыцця. Падзялілася сакрэтам аб назве наступнага паэтычнага зборніка.

Усіх захапляла мілагучная беларуская гаворка госці. Вучні таксама прачыталі любімыя творы на беларускай мове. Напрыклад, верш М. Багдановіча “Здароў, марозны, звонкі вечар…” прачытаў Жолуд Руслан.

На памяць аб сустрэчы быў зроблены фотаздымак.

foto 2102

Цяліца Настасся, вучаніца 6 класа