• header.jpg

Вучні ДУА “Удзелаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа” з кіраўніком гуртка “Маё прафесійнае будучае” Р.Р.Галуза і студэнткай Полоцкага каледжа УА "Віцебскідзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава", К.А.Андрэевай наведалі Глыбоцкі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў”у г.Глыбокае.

Падарожжа выдалася захапляльным і цікавым. Вялікі дзякуй хочацца сказаць памочніку кіраўніка па ідэалагічнай работе і кадравым забеспячэнні – Аляшкевічу Сергею Аляксандравічу, які ўжо шмат год працуе ў дэпартаменце аховы. Спачатку нам паказалі відыя-ролікі пра нялёгкую працу супрацоўнікаў дзяржаўнай аховы. Затым Сяргей Аляксандравіч расказаў цікавыя звесткі аб прафесіі. Вучні ўбачылі спецыяльнае абмундзіраванне,якое выкарыстоўваецца ў працы. Удалося прымерыць на сябе жалеты, наручнікі і ахоўныя шлемы. Затым нам паказалі службовых сабак, спартыўную і трэнажорную залу. Шмат уражанняў прынесла дзецям наведванне гэтай дзяржаўнай установы.

Пасля дэпартаменту аховы мы наведалі архіў, дзе нам рассказалі пра тое,чым займаюцца спецыялісты ў дадзенай сферы. Архіў,які знаходзіцца ў Глубокім з’яўляецца занальным, абслугоўвае 6 раёнаў: Міёрскі, Шаркаўшчынскі, Докшыцкі, Браслаўскі, Пастаўскі і Глыбоцкі. Мы бачылі стэлажы, дзе знаходзяцца ўсе архіўныя дакументы. Супрацоўніў архіва з любоўю да сваёй прафесіі распавядала пра сваю працу. Дарэчы, пабачылі мы нумары раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, что захаваліся з далёкіх часоў. Акрамя гэтага і шмат іншай цікавай інфармацыі мы пазналі, дзякуючы гэтай экскурсіі.

        Наведванне ўстаноў раёна – вось самае інфарматыўнае і цікавае прафарыентацыйнае мерапрыемства! Вялікі дзякуй тым прадпрыемствам, якія з радасцю нас прымаюць.

IMG 20170211 120306

 

IMG 20170211 103505

       Галуза Р.Р.