4 лютага наша школа зноў гасцінна расчыніла свае дзверы для выпускнікоў розных гадоў. На традыцыйны вечар сустрэчы прыйшло шмат гасцей.
Было вельмі прыемна бачыць тых, хто пакінуў сцены школа 30 год таму назад, і тых, каго адпраўлялі ў самастойнае жыццё зусім нядаўна. Юбілейныя выпускі не забыліся пра памятную дату, сабраліся разам, каб павіншаваць сваіх настаўнікаў, класных кіраўнікоў, успомніць гады юнацтва, падзяліцца поспехамі і дасягненнямі ў жыцці.
Прагучаў школьны званок, пачалася пераклічка. Вядучыя вечара Кушнярэвіч Кацярына і Кушнярэвіч Улад запрасілі ўсіх на ўрачыстую частку.

Прывітаў выпускнікоў, настаўнікаў дырэктар школы В.Я. Шыпко. А потом госці змаглі ўспомніць школьныя ўрокі, настаўнікамі на якіх былі вучні 11 класа.
Прысутнічалі на вечары і карэспандэнты школьнай газеты “Школа.by” Касцюкевіч Яна і Пятрага Яўген, якіх цікавілі шматлікія факты са школьнага жыцця выпускнікоў. Госці адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсах, з цеплынёй і падзякай успаміналі сваіх любімых настаўнікаў, здарэнні. Для выпускнікоў-юбіляраў была падрыхтавана прэзентацыя.

Музыкальныя нумары – абавязковы атрыбут усіх урачыстасцей. Выпускнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са школай сённяшняй, пабываць у сваіх класах, успомніць бесклапотныя гады.

Атмасфера мерапрыемства была цёплая, сяброўская. Ва ўсіх цудоўны настрой.






Протас А.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









