28 студзеня ў в. Мосар адбылося мерапрыемства рэспубліканскага значэння – трактарнае ралі “Парыж-Мосар”, у якім прымалі ўдзел трактары Мінскага трактарнага завода.
Па звестках СМІ, мерапрыемства наведала каля 3 тысяч чалавек. Вучні, іх бацькі і настаўнікі нашай школы таксама з захапленне назіралі за гонкай, у якой прымалі ўдзел 8 трактароў, адзін з якіх быў гусенічны.З Парыжа Пастаўскага раёна ў 12 гадзін пачаўся заезд. Фінішыравалі ў Мосары, дзе іх чакала шмат людзей. Пасля заезду – узнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў ралі. Першае месца заняў трактар тэлеканала “ОНТ”, другое – газеты “Беларусь сёння”, трэцяе месца – “TUT.BY”. Памятныя падарункі атрымалі таксама і дзеці да 6 гадоў з в.Мосар. Нам было весела і цікава, мы гулялі на пляцоўцы, назіралі за перацягваннем трактараў, сачылі па маніторы за гонкай.Было вырашана праводзіць такую гонку кожны год.
Апяцёнак Ілона, Ждановіч Таццяна









