• header.jpg

DSCN5202

 

Усё пачынаецца з калыскі - ад таго месца, дзе нарадзіўся і адкуль павяла па жыцці пуцявіна часу. Для Янкі Купалы такім месцам стала Вязынка. Іван Дамінікавіч пражыў тут першы год свайго жыцця. Наша экскурсійная паездка на радзіму паэта ў Маладзечанскі раён была цікавай і пазнавальнай. У прыгожым жывапісным месцы ў звычайнай сялянскай хаціне размясціўся музей вялікага песняра. Ён створаны ў 1972 годзе ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння паэта.
Першым дырэктарам музея
была жонка паэта Уладзіслава Станкевіч. Бацькі будучага паэта арандавалі зямлю ў пана і жылі  за  2 кіламетры ад вёскі Вязынка. У хаце было двое сенцаў, бо Луцэвічы  дзялілі жыллё яшчэ з адной сям'ёй. Звычайная сялянская хатка, у якой ложак, калыска, хадункі для малога, печ, у куце стол, прыбраны белым абрусам. Каля хаты-музея вельмі прыгожа: побач - жывапісны ставок, над якім нахіліліся вербы, а крыху далей бруіцца крыніца.Ідзеш па маляўнічых сцяжынках, удыхаеш чысцюткае паветра – і як бы пераносішся ў той далёкі 1882 год, калі ў хаце Бянігны і Дамініка Луцэвічаў загучаў галасок маленькага Яся. Мясцовасць настолькі захапляе сваёй прыгажосцю, што гуляць тут можна бясконца, зусім не адчуваецца бег часу, вакол спакой і цішыня.
Я запрашаю ўсіх наведаць Вязынку, паверце – не пашкадуеце!

 На зваротным шляху мы наведалі маладзечанскі аквапарк, можна сказаць, набылі білеты ў лета. Цікавы маршрут, шмат прыемных успамінаў.

Вялікі дзякуй турагенцтву “Інвестспорт” і экскурсаводу Эме Яўстаф’еўне

Ягнёнкавай за цудоўныя выхадныя.

Кушнярэвіч Кацярына, вучаніца 8 класа