• header.jpg

Бацькоўскі сход - неад’емная частка школьнага жыцця бацькоў і настаўнікаў. Ва ўстанове рэгулярна арганізуюцца сустрэчы для педагогаў і бацькоў, у час якіх вырашаюцца многія сур’ёзныя пытанні.

Чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход “Роля сям’і ў грамадзянскім і прававым выхаванні дзяцей” адбыўся 20 студзеня. Было шматлюдна.

На бацькоўскі сход былі запрошаны намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Дайлідзёнак Валерый Міхайлавіч, старшы інспектар Дзяржаўнага пажарнага нагляду Глыбоцкага РАНС Ермаковіч Руслан Уладзіміравіч.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Протас А.С. паведаміла, што намаганні школы накіраваны на выхаванне ў дзяцей адказнасці, актыўнай жыцццёвай пазіцыі, патрыятызму. А галоўны фактар паспяховага выхавання – гэта бацькі, іх грамадзянскія паводзіны, сумленнасць, адказнасць.

Дайлідзёнак В.М. інфармаваў законных прадстаўнікоў аб выпадках смяротнасці непаўналетніх па раёне за 2014 – 2016 гады, асноўных прычынах. Акцэнтавалася іх увага на адказнасці за выкананне бацькоўскіх абавязкаў, на неабходнасці кантролю за правядзеннем вольнага часу іх дзецьмі ў сетцы Інтэрнэт, правілах карыстання мабільнымі тэлефонамі.

IMG 6785

Старшы інспектар Дзяржаўнага пажарнага надзору Глыбоцкага РАНС пазнаёміў прысутных з аператыўнай зводкай па вобласці і раёне. Засяродзіў увагу на правілах карыстання электрычнымі прыборамі, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, захаванні правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні пячнога ацяплення.

IMG 6787

Пасля агульнашкольнага сходу бацькі мелі магчымасць сустрэцца з класнымі кіраўнікамі, вырашыць пэўныя пытанні з адміністрацыяй.