Гэта адна з найцікавейшых інтэлектуальных гульняў выйшла на экраны тэлевізараў у 1992 годзе. Апошнія ж гульні былі ў 2007 годзе. У нашай школе кіраўнік інтэлектуальнага гуртка Хайноўскі С.А. прапанаваў вучням10 і 11 класаў прыняць удзел у школьнай гульні “Зорны час”. Удзельнічалі шэсць старшакласнікаў: Вітко Яраслаў, Сурвіла Кацярына, Кушнярэвіч Улад, Бароўскі Арцём, Касцюкевіч Яна і Пятрага Яўгеній.
Пытанні тураў былі разнастайныя і цікавыя. У фінальным туры трэба было з літар слова ,,Акваторыя” скласці некалькі слоў. У фінал выйшлі Касцюкевіч Яна і Пятрага Яўгеній. У выніку пераможцам выйшаў Пятрага Яўгеній.Усе ўдзельнікі атрымалі прызы. Былі і конкурсы для гледачоў. Там мелі магчымасць пагуляць і настаўнікі. Так, прызы атрымалі Фянько Галіна Мікалаеўна і Лопашаў Артур. Напрыканцы Алена Сцяфанаўна пахваліла ўсіх удзельнікаў гульні і ўручыла граматы Яне і Яўгенію. Усім гульня спадабалася. Шчыры дзякуй Хайноўскаму С.А. за цудоўны настрой.
Шынелька Аляксандр, Цяліца Настасся









