
8 мая адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 69 –ай гадавіне Вялікай Перамогі “Балючая памяць вайны”. На мітынгу прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вацлаў Мікалаевіч Раманчук. Па традыцыі вучні 11 класа ўсклалі гірлянду да помніка воінам – землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць аб загінуўшых.

Ва ўрачыстых святочных абставінах вучні малодшых класаў былі прыняты ў рады Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Перад усімі прысутнымі яны далі абяцанне любіць і берагчы сваю Радзіму.
Закончылася мерапрыемства святочным канцэртам.










