• header.jpg

Зорка Венераўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкіз сабой прывяла…

Хто не ведае гэтыя знакамітыя радкі Максіма Багдановіча? 9 снежня 2016 года адзначалася 125-годдзе з дня нараджэння беларускага класіка.Мы добра памятаем яго апавяданне “Музыка”, вершы “Маёвая песня” ,”Раманс”,”Слуцкія ткачыхі”,”Санет”,”Трыялет”… Яго творы сабраны ў адзіны прыжыццёвы зборнік “Вянок”. Ніколі не перастане здзіўляць, што ён, не засвоіўшы роднай мовы з калыскі, не чуючы яе ў штодзённым жыцці і вывучаючы яе самастойна па кніжках і слоўніках, вырашае пісаць па-беларуску.У 1907 годзе ў газеце «Наша ніва» з’яўляецца першае алегарычнае апавяданне «Музыка» (М. Багдановічу ішоў 16-ты год). А ў 17 гадоў ён піша вершы, якія мы сёння называем хрэстаматыйнымі.

Мерапрыемства, прысвечанае творчасці любімага паэта, прайшло і ў нашай школе. Гучалі вершы, песні, мы ўспаміналі знаёмае пра Максіма Багдановіча, адкрывалі новае. Менавіта нас уразіла, што хворы Максім адмовіўся ад салодкай гарбаты і за тры месяцы назбіраў восем кілаграмаў цукру, каб дапамагчы дзецям бежанскага прытулку. Мы прывыклі браць ад дарослых, нешта пастаянна патрабуем, але не ўмеем дзяліцца і аддаваць, і учынак беларускага паэта нам як прыклад.

Дзякуем арганізатарам мерапрыемства за рамантычную сустрэчу з узнёслым паэтычным словам Максіма Багдановіча.

IMG 6585

 

kop

 

drye

 

IMG 6590