• header.jpg

Калі вучняў нашай школы папрасіць назваць дзесяць сімвалаў Беларусі, то разам з белым буслом, зубрам і Белавежскай пушчай яны абавязкова назавуць самазвал БелАЗ. Тое, што гэта машына-волат - сапраўдны гонар нашай краіны, яны змаглі зразумець пасля экскурсіі на Беларускі аўтамабільны завод у горадзе Жодзіна.

У экскурсіі, арганізаванай 10 снежня 2016 года, прынялі ўдзел 16 вучняў. Ім удалося паглядзець, як робяць самыя вялікія у свеце самазвалы. У музеі прадпрыемства вучням быў паказаны цікавы дакументальны фільм пра гісторыю развіцця аўтамабільнага завода. Па вялізнай тэрыторыі завода вучні перамяшчаліся на турыстычным аўтобусе. Найцікавейшым прыпынкам была выставачная пляцоўка пад адкрытым небам, дзе дэманструецца тэхніка, што выпускаецца на аўтамабільным заводзе. Дзеці і настаўнікі сфатаграфаваліся каля самазвала, які занесены ў тры кнігі рэкордаў, у тым ліку і ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Гэты самазвал можа перавозіць 450 тон грузу, яго вышыня роўная трохпавярховаму дому. На развітанне ўдзельнікі экскурсіі атрымалі невялікія сувеніры і змаглі загадаць жаданне, патрымаўшыся за сімвалічны залаты ключ БелАЗа.                                                                                                       Яшчэ па дарозе ў Жодзіна юныя экскурсанты, сярод якіх аказалася нямала аматараў футбола і беларускага футбольнага клуба БАТЭ, заглянулі на стадыён “Барысаў-арэна”. Гэта самы сучасны стадыён у нашай рэспубліцы, ён адпавядае патрабаванням чацвёртай катэгорыі УЕФА, што дазваляе праводзіць тут сустрэчы групавога этапа і плэй-офф Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Удзельнікі экскурсіі агледзілі футбольнае поле, канферэнц-залу, раздзявалкі для каманд, сектары для балельшчыкаў. Па ўсіх узроўнях стадыёна мы перамяшчаліся на спецыяльных ліфтах. У канцы жадаючыя змаглі пагуляць у ігравыя аўтаматы.

DSCN1502

DSCN1460

Брэхун Л.Р., педагог дадатковай адукацыі