У суботу 3 снежня Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” адсвяткавала свой 70-гадовы юбілей.
На ўрачыстым мерапрыемстве было шматлюдна. Сабраўся ўвесь калектыў, ветэраны педагагічнай працы, вучні, выпускнікі розных гадоў, вяскоўцы.
Сярод гасцей былі памочнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М. Шыпко, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях Т.Л. Малатоўнік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Т.В. Гаўрылава, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыіі навукі Н.І. Вайцюль, кіраўніцтва СУП “За Радзіму”.
Вечарына атрымалася надзвычай цёплая і эмацыянальная.
Многія педагогі і работнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды: Януковіч А.І., Вайцюлян С.С., Русін Д.І., Лось Т.У., Бароўская В.Г., Кушнярэвіч Н.М., ДзевятлоўскаяІ.К., Хоміч Я.Б.
Асабліва хваляваліся ветэраны працы. Усе віталі іх шчырымі апладысментамі і кветкамі.
Выступленні гасцей змяняліся яркімі канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі не толькі вучнямі, але і настаўнікамі.
На працягу мерапрыемства запальваліся зоркі “Сяброўства”, “Мудрасць”, “Веды”, “Памяць”, “Дзяцінства”, “Вернасць”, “Любоў” каля планеты “Удзелаўская сярэдняя школа”.
Напрыканцы ўсіх чакаў сюрпрыз – святочны торт з юбілейнымі свечкамі.

Протас А.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце









